Суда над палітвязнем Міхаілам Жамчужным, запланаванага на 24 кастрычніка, не адбудзецца, паколькі “адпалі падставы”. Падрабязнасцей ПЦ “Вясна” не ведае.

10 кастрычніка была спроба правесці судовы працэс над Міхаілам Жамчужным падчас выязнога паседжання ў калоніі №9 Горак, аднак палітвязень запатрабаваў забеспячэння права на абарону і ўдзелу ў судзе адваката, з якім у яго заключаная дамова.

Пасля таго, як стала вядома дата суда над Міхаілам Жамчужным, праваабаронцы з ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка звярнуліся ў суд Горацкага раёна з просьбай аб забеспячэнні магчымасці іх прысутнасці ў судовым паседжанні. Аналагічныя звароты з патрабаваннем аб правядзенні адкрытага судовага паседжання былі станоўча разгледжаныя судом Барысаўскага раёна падчас папярэдняй спробы перавесці Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення ў красавіку бягучага года (тады яе ініцыявала адміністрацыя калоніі ў Навасадах, дзе на той момант утрымліваўся палітвязень). Тады суд разглядаў справу ў адкрытым судовым паседжанні, у выніку адміністрацыя адклікала сваё прадстаўленне аб пераводзе вязня ў турму і вытворчасць па справе была спыненая. У верасні кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртаўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых умоваў адбыцця пакарання, пры якіх бы яму гарантаваліся бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў.

Чытайце па тэме:  "Скупой платит дважды". В Витебске наниматель и уволенный работник разошлись миром
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: