11-гадовы расійскі журналіст Жэня Грышын прылятае ў Беларусь, каб узяць інтэрв’ю ў Колі Лукашэнкі. Пра сваё жаданне ён піша ў прэс-службу прэзідэнта Беларусі, і юнага рэпарцёра запрашаюць на канікулы ў Мінск.

kola

Першая сустрэча Жэні і 12-гадовага сына Аляксандра Лукашэнкі адбываецца на ўроку па фартэпіяна, дзе Коля ў чатыры рукі са сваім педагогам віртуозна выконвае “Танец з шаблямі” Арама Хачатурана.

“Тата рэдка прыходзіць на канцэрты, я яму ў асноўным граю дома”, — адказвае Коля на пытанне аб тым, хто да яго часцей за ўсё ходзіць на канцэрты.
Коля запрашае юнага журналіста ў госці, дзе паказвае гаспадарку Лукашэнак: кароў, коз, авечак, трусоў, паведамляе Еўрарадыё.

“У нас шмат прадуктаў, мы развозім іх па розных дамах-інтэрнатах, і ў школу нашу прывозім… Нічога без патрэбы не ляжыць”, — па-гаспадарску адказвае Коля аб тым, куды Лукашэнкі дзяюць прадукцыю. Коля падрабязна распавядае пра карову, якая дае 40 літраў малака ў дзень, частуе госця натуральным малаком і дорыць страўсінае яйка.

У размове Коля кажа, што не вельмі хацеў бы быць прэзідэнтам Беларусі:

“Мяне шмат хто пра гэта пытае. Калі шчыра, я, напэўна, не вельмі б хацеў стаць прэзідэнтам. Вельмі складаная жыццё тады будзе, не ўпэўнены, што я гатовы да яго”.

Кім хацеў бы стаць Мікалай Лукашэнка — ён яшчэ не вызначыўся:

Чытайце па тэме:  Лукашенко прибыл в Китай

“Можа быць лекарам — гэта добра, дапамагаць людзям, можа паглядзеў бы і на ваенную кар’еру”.

Коля паказвае Яўгену альбом з фотаздымкамі. Кажа, што яму падабаюцца як краіны Усходу, так і краіны Захаду, Паўднёвай Амерыкі і ЗША.

Хлопец запрашае Жэню ў школу, вучыць ездзіць на лыжах, а таксама клікае на трэніроўку па хакеі. Там Жэня знаёміцца і з Аляксандрам Лукашэнкам.

Потым яны разам наведваюць Галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі, Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на развітанне дораць хлопчыку відэакамеру.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.