Не так даўно палітыка затрымалі на памежным пераходзе Лоша і закавалі ў кайданкі.

Фота з сайта Intex-press

 

Днямі па прыватных справах я выязджаў з жонкай на машыне ў Літву праз памежны пераход “Лоша”, — распавёў Мікалай Статкевіч “Народнай Волі”. — Гэта было каля 7 гадзін раніцы. Аддаў пашпарт, бачу, што твар памежніка змяняецца. Машыну адразу ж загналі на асобную стаянку, на мяне накінулі кайданкі. Уступаць у бойку ці спрэчкі, натуральна, не стаў, бо калі ты пачынаеш гэта рабіць, то яны затым апраўдаюць любыя свае дзеянні.  Скажуць, напрыклад, што нападаў на службовых асоб. Таму я разам з імі прайшоў у нейкі пакой, там і чакаў свайго вызвалення. Прыкладна праз паўгадзіны кайданкі знялі і мяне адпусцілі. І яшчэ адзін адметны момант. Калі мяне вызвалілі, пад’ехалі да літоўскіх памежнікаў. Мы спазняліся, а там ужо стварылася чарга. Я падыйшоў да першага ў чарзе беларуса і папрасіў яго прапусціць. Той мяне пазнаў і саступіў сваю чаргу”.

Палітык кажа, што ў яго дзве версіі таго, што здарылася.

“Першая — гэта магло быць запозненае выкананне каманды па затрыманні мяне няпэрададні “Марша абураных беларусаў”, які адбыўся 21 кастрынчіка, — кажа ён. — Тады ўсе арганізатары марша былі прэвентыўна затрыманы акрамя мяне. Я з’ехаў з краіны за мяжу і вярнуўся за дзве гадзіны да пачатку акцыі. Але не выключана, што каманда на затрыманне так і засталася ў базе памежнікаў. А другая прычына банальная — гэта можа быць звычайнай помстай улады за маю дзейнасць, за тое, што мы звярталіся да еўрапейскіх палітыкаў з прапановай не прымаць беларускага кіраўніка ў Бруселі”.

Мікалай Статкевіч дадае, што кропка ў гэтай справе не пастаўлена: “З дапамогай праваабаронцаў рыхтуем скаргу ў пракуратуру на дзеянні памежнікаў”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: