Лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрымалі ў Менску 25 сакавіка,  сцвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць.

Фота: БелаПАН

 

12:55: Мікола Статкевіч у ЦІП на вуліцы Акрэсціна, піша Naviny.by са спасылкай на ягоную жонку Марыну Адамовіч. Ён будзе адбываць 10 сутак адміністратыўнага арышту за адну з акцый, якая прайшла яшчэ ўвосень 2017 года. Жонка Статкевіча не выключае, што пад арыштам ён можа быць і больш працяглы тэрмін, бо супраць яго складзены яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, рашэння суду па якім пакуль няма.

Абноўлена, 12:10: Паводле зьвестак «Вясны», Мікола Статкевіч у Ленінскім РУУС Менску.

Мікола Статкевіч быў ініцыятарам правядзення шэсця 25 сакавіка ў Менску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасцёх затрымалі напярэдадні. Цяпер у Беларусі працягваюцца прэвэнтыўныя затрыманні.

Пры гэтым канцэрт у Менску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі,  перадае   Радыё Свабода.

Чытайце па тэме:  В России за нарушение подписки задержана обвиняемая по делу о ДТП с «пьяным» мальчиком
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: