Жонка палітыка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведамляе ў сацсетках, што яе муж зноў знік і не выходзіць на сувязь. Тэлефон палітыка адключаны. У пастарунках па тэлефонах адказваюць, што ў іх яго няма. Марына Адамовіч збіраецца заўтра шукаць мужа ў судах.

На 1 траўня Мікалай Статкевіч арганізуе чарговую вулічную акцыю. Ён перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзенні 1 траўня святочнага сходу на Кастрычніцкай плошчы, паведамляе Радыё Свабода.

«У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да святкавання дзяржаўнага свята — Дня Працы 1 траўня, і правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску святочны сход», — гаворыцца ў заяве.

Калі за два дні да Маршу на Дзень Волі Мікола Статкевіч таксама перастаў выходзіць на сувязь, пазней высветлілася, што яго затрымалі і пратрымалі ў следчым ізалятары КДБ, выпусціўшы толькі 27 сакавіка. Марына Адамовіч дапускае, што гэтым разам можа паўтарыцца той жа сцэнар альбо Статкевічу могуць прысудзіць напярэдадні акцыі арышт, і таму збіраецца заўтра шукаць яго ў судах.

Чытайце па тэме:  Статкевіч каля ГУМа патрабуе свабодных выбараў

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment