Палітыка арыштавалі на наступны дзень пасля акцыі памяці ахвяраў сталінізму каля будынку КДБ – і напярэдадні паездкі Статкевіча на кіеўскую сесію Еўранэсту.

Фото с сайта belsat.eu

 

Марына Адамовіч, жонка палітыка, паведаміла «Белсату», што іх дом сёння цэлы дзень быў у аблозе людзей у цывільным. «У дзверы ламіцца, аднак, не адважыліся, – кажа спадарыня Марына.

«Мікола павінен быў сустрэцца сёння з сябрамі, каб абмеркаваць некаторыя справы – мяркую, яго хацелі арыштаваць яшчэ перад пачаткам сустрэчы. Аднак арыштавалі пасля: нас спыніла машына ДАІ, а потым пад’езаў мікрааўтобус. Усе ў найлепшых традыцыях, – кажа Марына Адамовіч.

Паводле жанчыны, заўтра Мікола Статкевіч павінен быў удзельнічаць у сесіі парламенцкай асамблеі Еўранэст у Кіеве.

«Найбольш мне «падабаецца» тое, што гэтае затрыманне адбываецца на фоне так званай лібералізацыі і збліжэння з Захадам», – дадае Марына Адамовіч.

Даведка «Белсату». Парламенцкая асамблея Еўранэст (Euronest Parliamentary Assembly) складаецца з дэлегацыі Еўрапарламенту і дэлегацыяў краінаў-удзельніц Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Украіны. Еўрапарламент прадстаўляць 60 дэпутатаў, удзельніц УП – 10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны.

Чытайце па тэме:  Лукашенко умножил свой рейтинг на два

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.