Ад назіральніка патрабуюць паказаць змесціва тэлефона: міліцыя падазрае, што назіральнік вёў здымкі на тэрыторыі ўчастка.

Sputnik

 

Пра гэта Беларускай праўдзе паведаміў кандыдат у дэпутаты Мінгарсавета па Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 Юрась Губарэвіч.

-На выбарчым участку №8 на Сурганава, 28 міліцыя забракавала маю давераную асобу Алеся Славінскага і патрабуюць паказаць змесціва тэлефона. Алеся Славінскага не выпускаюць ужо з гадзіну: падазраюць, што Алесь здымаў нейкае відэа на тэрыторыі ўчастка. Што само па сабе не з’яўляецца злачынствам. Заблакавалі і патрабуюць паказаць тэлефон, Алесь, натуральна, адмаўляецца, бо няма законных падстаў для падобных патрабаванняў, – паведаміў Юрась Губарэвіч.

Беларуская праўда

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License

Чытайце па тэме:  Почти две тысячи мусоропроводов заварят в Минске в 2018 году
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: