Міліцыянты некалькіх гадзінаў пільнавалі Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву ў двары іхнага дому, а потым склалі на нашых калегаў адразу чатыры пратаколы. Зараз журналістаў чакае суд, паведамляе Белсат.

Журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук

 

25 сакавіка берасцейскія міліцыянты склалі на журналістаў «Белсату» чатыры пратаколы.

Ледзь журналісты выйшлі з пад’езда ўласнага дому, як да іх падышлі супрацоўнікі адразу двух РАУСаў: Маскоўскага і Берасцейскага раёну, і заявілі, што ў дачыненні Ляўчука і Харытонавай вядзецца адміністрацыйны працэс. Паводле відавочцаў, міліцыянты чакалі журналістаў у двары некалькі гадзін.

Ляўчука і Харытонаву абвінавацілі ў парушэнні закону аб СМІ і склалі чатыры пратаколы паводле артыкулу 22.9 КаАП РБ.

Журналістаў будуць судзіць за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу і за расповед пра праблемы жыхароў вёскі Вялюнь.

«Чарговы раз замест таго, каб вырашаць праблемы, на якія звяртаюць увагу медыі, улада карае журналістаў. Каб столькі рэсурсаў як на пераслед журналістаў, выдаткоўвалася на вырашэнне штодзённых людскіх праблемаў, мы б жылі іначай», – кажа Мілана Харытонава

Пратаколы на журналістаў склаў супрацоўнік Маскоўскага РАУСа Руслан Хацько і ўчастковы РАУС Берасцейскага раёну Сяргей Максімовіч. Заўважым, што ў сакавіку Хацько затрымаў Ляўчука з ужываннем сілы, журналіст напісаў скаргі на яго дзеянні ў следчы камітэт і пракуратуру.

Кожнае з’яўленне журналістаў на плошчы Леніна ў Берасце, дзе традыцыйна кормяць на па нядзеля галубоў, скочваецца для іх вялікі штрафамі.

«Супрацоўнікі міліцыі не спыняюць ціск на мяне і маю сям’ю, але я ведаю, што праўда на маім баку, я адчуваю падтрыманне людзей, словы падзякі за сваю працу я чую, калі прыходжу ў краму або еду ў грамадскім транспарце. Такое стаўленне да журналістаў з боку міліцыі раздражняе людзей, і таму я хачу сказаць супрацоўнікам сілавых структур: за рэпрэсіі супраць мяне і маёй сям’і рана ці позна вам прыйдзецца адказаць», – распавёў Алесь Ляўчук «Белсату».

Летась Ляўчука і Харытонаву судзілі шэсць разоў. За першыя месяцы 2019-га – ужо чатыры разы.

Агульны штраф склаў ужо больш за $ 10 тысячаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...