У Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.

Падпалкоўнік Сяргей Рудзько складае пратакол у дзіцячым шпіталі

 

Міліцыя вінаваціць Галіну Смірнову ва ўдзеле ў пікеце на бабруйскай плошчы Перамогі ў мінулую суботу. Яе хацелі затрымаць яшчэ тады, але праваабаронца Алег Жалноў, які вёў стрым у Фэйсбук, і іншыя ўдзельнікі пікету гэтаму перашкодзілі.

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава

 

Тры дні пасля пікету падпалкоўнік Рудзько патрабаваў ад Галіны Лазаравай, каб яна прыйшла ў аддзяленне міліцыі. Але ў яе дома трое малых дзяцей, да таго ж адно дзіцё захварэла, ажно прыйшлося класціся з ім у шпіталь. І там Рудзько дагнаў актывістку.

Допыт ён вёў у працэдурным пакоі — паводле сведкаў, маленькім і душным. Галіна Лазарава патэлефанавала сябрам, да яе ў бальніцу прыехала кіраўніца бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова, актывіст Уладзімер Усер і Алег Жалноў. Сябры абурыліся, чаму Рудзько трымае маці з хворым дзіцём. Алег Жалноў пачаў весці стрым з гэтага допыту, Рудзько абвінаваціў яго ў перашкодзе адміністрацыйнаму працэсу і выклікаў міліцыю.

— Рудзько стаў на нас крычаць, — расказала Свабодзе Галіна Сьмірнова, — а калі мы пайшлі на выхад, спрабаваў спыніць, каб мы не сышлі да прыезду іншых міліцыянтаў. Усе пацыенты сабраліся на гэтыя крыкі, лекары — усе былі ў шоку.

Чытайце па тэме:  "Адкуль яны ведаюць, што я з'яўляюся сябрам РЭП?" Ігара Барысава выклікаюць у Следчы камітэт

Актывісты выйшлі з будынку бальніцы, і тут міліцыянты затрымалі Алега Жалнова і Уладзімера Усера, да ночы яны знаходзіліся ў ГУУС. Галіне Смірновай падпалкоўнік Рудзько паспеў таксама выпісаць пазоў:

— Але я яго не ўзяла. Што яшчэ за пазовы ў бальніцы, які «адміністрацыйны працэс» у бальніцы?!

Сяргей Рудзько вядомы ў Бабруйску пераследам дэмакратычных актывістаў. Ён зрабіў імклівую кар’еру з капітана да падпалкоўніка.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: