У Мінабароны пацвярджаюць смерць салдата ў вайсковай часці ў Брэсцкай вобласці. У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Мінабароны палкоўнік Уладзімір Макараў заявіў, што ніякага крыміналу ў смерці салдата не ўгледжваецца.

Фота: pixabay.com

 

Звесткі пра смерць Генадзя Сарокіна ў вайсковай часці 48684 у Бярозе з’явіліся ў сацсетцы “Вконтакте”. У пабліку “Тыповы Барысаў” яго брат напісаў, што Генадзь Сарокін памёр 2 верасня 2017 года на баявым дзяжурстве.

“02.09.2017 у вайсковай часці 48684 г.Бяроза, несучы баявое дзяжурства на ПВН, памёр салдат, Сарокін Генадзь, гэта мой родны брацік. У перыяд з 13: 00-15:00… Менавіта столькі яны дзяжураць на дадзенай вышцы і мяняюць адзін аднаго… Паведамілі нам аб тым, што здарылася толькі ў 16:50, чаму так позна, я не ведаю…”, — гаворыцца ў паведамленні

Прычыны смерці салдата пакуль не вядомыя. “Пры ўскрыцці сказалі, што ён памёр імгненна і выратаваць яго не было магчымасці”, — паведамляецца ў сацсетках.

Чытайце па тэме:  У інтэрнэце пачалі збіраць подпісы за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.