Новая методыка падліку балаў на цэнтралізаваным тэставанні яшчэ не зацверджаная. Пра гэта рэпетытару Сяргею Альшэўскаму паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) пры тэлефанаванні туды. Гукавы запіс размовы з супрацоўніцай РІКВ Альшэўскі выклаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку,  піша Еўрарадыё.

grodnonews.by

 

“З нагоды новай методыкі… Яна ж не была афіцыйна міністэрствам зацверджаная, таму вырашалі пытанне”, — адказала супрацоўніца на пытанне, чаму затрымалі адказ на яго афіцыйны запыт.

Між тым, па незацверджаных правілах ужо ідзе рэпетыцыйнае тэставанне.

Як паведамляла Еўрарадыё, змена методыкі падліку балаў на ЦТ выклікала шматлікія пратэсты, асабліва сярод рэпетытараў. Методыку вінавацяць у зніжэнні адукацыйнай планкі для абітурыентаў. Яе стваральнікі заяўляюць, што яна больш аб’ектыўная і празрыстая.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: