Загадам Міністэрства інфармацыі абмежаваны доступ да інфармацыйнага рэсурсу «Спутник и погром».

pogrom

Падставай для гэтага стала рашэнне суда Цэнтральнага раёну г.Менску аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на інфармацыйным рэсурсе «sputnikipogrom.com». Пра абмежаванне доступу паведамляецца на старонцы міністэрства.

Рашэнне суда прымалася з улікам экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму, паведамляе Белсат.

У шэрагу матэрыялаў, апублікаваных на рэсурсе, змяшчаюцца прыкметы праявы экстрэмізму ў частцы інфармацыі, накіраванай на распальванне нацыянальнай варожасці або розні, прапаганды перавагі альбо няпоўнавартаснасці, на падставе іх нацыянальнай або моўнай прыналежнасці, а таксама гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

«Sputnik & Pogrom» пазіцыянуецца як інфармацыйны рэсурс расейскіх нацыяналістаў. Гэты інтэрнэт-праект падтрымлівае сепаратысцкія ўтварэнні ДНР і ЛНР.

Чытайце па тэме:  "Ночные волки" уже разъезжают по Польше

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.