«Наша Ніва» атрымала адказ з прэс-службы Міністэрства адукацыі на адкрыты ліст настаўніцы рускай мовы і літаратуры са Смалявіч Ганны Севярынец, у якім яна акрэсліла недахопы школьнай праграмы па беларускай літаратуры.

Пятрусь Броўка

 

Ганна Севярынец, сярод іншага, раскрытыкавала выключэнне верша «Пахне чабор». Але Міністэрства адукацыі гэты факт адмаўляе: «Дарэчы, паведамляем паважанай Ганне Севярынец, што яе інфармацыя не дакладная, гэты верш Петруся Броўкі са школьнай праграмы не выключаўся».

Мы прагледзелі сёлетнія праграмы па беларускай літаратуры для 10—11 класаў як для вывучэння прадмета на базавым узроўні, так і для вывучэння на павышаным. Ні там, ні там «Пахне чабор» не ўзгадваецца.

На базавым узроўні школьнікі вывучаюць вершы Броўкі «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка», «Родныя словы», «Александрына» і «А ты ідзі».

На павышаным — тое самае, але ўключаны таксама верш «Вось і лета сышло…» і паэма «Голас сэрца».

То бок у праграме «Пахне чабор» сапраўды няма, хоць настаўнікі сцвярджаюць: раней верш дакладна вывучалі.

Іншая справа, што і ў школьнай праграме за 2012 год гэтага верша няма. І ў праграме за 2009 год яго таксама няма. Спіс для вывучэння быў такім жа, як і цяпер.

Як нам паведамілі настаўнікі, у інструктыўна-метадычным лісце па сёлетніх зменах у праграмах 10 класа гаворыцца толькі пра тое, што не будзе разглядацца верш Максіма Танка «Авэ Марыя» і апавяданне Максіма Гарэцкага «Родныя карэнні», яно перанесена ў спіс для дадатковага чытання.

Чытайце па тэме:  Мінадукацыі заявіла пра «міт аб „расстралянай“ літаратуры». Настаўніца Севярынец: «Гэта дыскрэдытацыя сыстэмы»

Тым не менш, пытанні да Міністэрства адукацыі застаюцца: калі «Пахне чабор» знік з праграмы, чаму было прынята рашэнне выключыць яго і чаму верш зноў не зрабіць абавязковым для вывучэння?

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: