Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта “Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы”.

 

Пра гэта стала вядома з адказу Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі на зварот прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.

У адказе за подпісам Генадзя Бялкова гаворыцца, што Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы”, які прадугледжвае парадак абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання заканадаўчымі актамі.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  звярнулася ў міністэрства, каб азнаёміцца з тэкстам дакумента, а таксама даведацца, на якім этапе знаходзіцца яго ўзгадненне.

Аднак ва ўпраўленнях электрасувязі, прававой і кадравай працы, а таксама Дэпартаменце інфарматызацыі міністэрства прэс-службе ГА “БАЖ” паведамілі, што нібыта нічога не ведаюць пра падрыхтаваны Указ у галіне інтэрнэта.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіроўвае ў Міністэрства пісьмовы зварот з гэтай нагоды з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з дакументам і абмеркаваць яго.

Чытайце па тэме:  Товарооборот Беларуси с Россией сократился на пять процентов

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment