Калі гэта праўда, што ёсць інструкцыя атэставаць вучняў па выніках трох чвэрцяў, аднак пры гэтым сярэдні бал за тры чвэрці дзяліць не на 3, а на 4 (для тых, хто не наведвае школу праз самаізаляцыю ў чацвёртай чвэрці), то Міністэрства адукацыі прабівае чарговае дно.

Ігар Карпенка, скрыншот СТВ

 

І гэта паказвае, што гэтая ўстанова ні на што няздатная і патрабуе сур’ёзнай мадэрнізацыі і перафарматавання.

Наладзіць дыстанцыйную адукацыю міністэрства няздолела.

Забяспечыць усіх вучняў прыладамі (напрыклад планшэтамі, хто іх не мае) для дыстанцыйнай адукацыі яно не здолела.

Дамагчыся бясплатнага інтэрнэта для вучняў і настаўнікаў пад час дыстанцыйнай адукацыі ва ўмовах пандэміі яно не здолела.

Забяспечыць бяспеку школьнікам і настаўнікам (шмат хто з настаўнікаў і настаўніц старэйшыя за 60 год) праз прыпыненне адукацыйнага працэсу яно не здолела.

Адсутнасць дыстанцыйнай адукацыі дала фактычна двайную нагрузку на настаўнікаў (днём вучаць 4-6 чалавек, хто ходзе ў школу, а вечарам правяраюць не толькі дамашнія, аднак і класныя працы тых, хто не прыйшоў у школу), аднак заробкі ў іх ад гэта не выраслі (ёсць непацверджаная інфармацыя, што наадварот, праз “дзірку” у бюджэце, ім хочуць скараціць заробкі на 40%!).

У Японіі, калі самурай прайграў бітву і каб захаваць свой гонар ён рабіў сабе харакіры.

У Беларусі (з папраўкай на іншую культуру і час) можна проста падаць у адстаўку, а калі ёсць жаданне, то і пайсці шляхам самурая. Плакаць ніхто не будзе.

Ігар Барысаў, старшыня БСДП (Грамада)

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...