Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч праходзіць лячэнне ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў.

Ігар Шуневіч, Sputnik

 

У выніку ў Мінску пайшлі чуткі, што ў міністра здарыліся праблемы з сэрцам пасля нарады ў Лукашэнкі. Але, як нам удалося высветліць, Шуневіча шпіталізавалі яшчэ 9 кастрычніка. На вялікую нараду да Лукашэнкі, якая прайшла 13 кастрычніка, ён, хутчэй за ўсё, прыехаў з бальніцы, паведамляе Наша ніва.

Вядома, што Ігар Шуневіч праходзіць лячэнне ў неўралогіі. Ва ўсякім разе, за ім там замацаваная асобная палата. У той жа час, назірае яго, кажуць, кардыёлаг.

У шпіталі Шуневіч рэдка праводзіць цэлы дзень. Часцей за ўсё прыязджае на працэдуры, начуе дома. На выходных яго таксама ў шпіталі няма.

50-гадовы Ігар Шуневіч займае пасаду міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 2012 года. Ён ураджэнец Луганскай вобласці Украіны, у Беларусі скончыў у 1992 годзе Акадэмію міліцыі.

Шуневіч звярнуў на сябе ўвагу, калі ў часе масавых арыштаў пасля Плошчы 2010 года асабіста браў актыўны ўдзел у допытах і «распрацоўцы» палітычных зняволеных, хоць ён тады займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ.

Шуневіч лічыцца прыхільнікам жорсткай лініі і чалавекам прарасійскіх поглядаў. Кажуць, што ён таксама выключна патрабавальны да падначаленых і нецярпімы да карупцыі.

Чытайце па тэме:  Шуневич - об изъятиях мотоциклов в Минске: я допускаю профессиональную месть со стороны ГАИ
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: