“Аднамерная антыгуманная жыццёвая пазіцыя”. З такой фармулёўкай Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні парнаграфіі, гвалту і жорсткасці пры Мінкульце забараніла да паказу на фестывалі новага беларускага кіно “Bulbamovie” сяміхвілінную меладраму “Яечня па-беларуску”.

mentкіно

“Фільм “Яечня па-беларуску” рэжысёра Валерыі Целяшэўскай утрымлівае антыэстэтычныя сцэны жорсткасці, а таксама прадстаўленыя адносіны паміж людзьмі наводзяць на думку пра аднамерную антыгуманную жыццёвую пазіцыю, у выніку чаго дэманстрацыя дадзенага твору на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забароненая”, — гаворыцца ў экспертным заключэнні пад подпісам доктара філалагічных навук, прафесара Ніны Фральцовай.

zapret21

Па словах куратара “Bulbamovie” Максіма Жбанкова, галоўным героем кароткаметражкі Целяшэўскай з’яўляецца міліцыянт:

“Гэта камерная меладрама, дзе разгортваецца мізансцэна паміж міліцыянтам і дзвюма дзяўчатамі, адна з якіх — яго жонка. Там сапраўды адбываецца даволі брутальная дамашняя разборка. Але, прабачце, на гэтай падставе можна і ўсяго Таранціна забараніць з Гаем Рычы. Магчыма, справа ў міліцыянце?”

Тым не менш, кажа Жбанкоў, стужка “Яечня па-беларуску” не знятая з конкурснай праграмы фестывалю. Журы ўсё адно будзе яе глядзець. Забарона фільма азначае толькі тое, што яго не пакажуць на вялікім экране арт-кінатэатра “Тытан” у Мінску, дзе 21-23 кастрычніка пройдзе фестываль .

“Але ёсць шмат магчымасцяў паказаць гэты фільм іншым шляхам”, — усміхаецца Максім Жбанкоў.

Дарэчы, апроч “Яечні па-беларуску”, у камісіі былі прэтэнзіі яшчэ да трох фільмаў. Але ім проста прысвоілі кваліфікацыю “18+”.

Нагадаем, шосты Фестываль новага беларускага кіно “Bulbamovie” пакажа 24 конкурсныя фільмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных і 7 анімацыйных. Усяго было пададзена 64 заяўкі. Акрамя конкурсных фільмаў, чакаюцца дзве пазаконкурсныя прэм’еры: дакументальная стужка “Беларускія песні: традыцыя адлегласці” Арцёма Лобача і мастацкі кінаальманах “Хранатоп. Танатас і Эрас” Андрэя Кудзіненкі.

Акрамя прызоў для пераможцаў у кожнай намінацыі, будуць уручаныя прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшы гук. Ацэньваць стужкі сёлета будуць польскі кінакрытык Пётр Чаркаўскі, рэжысёр і сцэнарыст з “Беларусьфільма” Вольга Дашук, рэжысёр і журналіст Паўлюк Канавальчык, даследчыца візуальнай культуры Лідзія Міхеева, кінарэжысёр і кліпмэйкер Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў.

Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...