Міністэрства культуры другі раз адмовілася ўнесці ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у пераклік творчых саюзаў краіны. Пры тым, што Беларускі саюз журналістаў — арганізацыя, сябры якой займаюцца абсалютна аналагічнай дзейнасцю — у гэтым пераліку ад самога пачатку.

 

Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на зварот арганізацыі, які быў адпраўлены месяц таму, паведамляе baj.by.

У звароце ГА “БАЖ” падкрэслівалася, што тры чвэрці сябраў арганізацыі з’яўляюцца творчымі работнікамі, якія займаюцца творчай журналісцкай дзейнасцю. Наяўнасць публікацый у сродках масавай інфармацыі правяраецца падчас прыёму ў сябры арганізацыі. Да звароту была прыкладзена копія статута грамадскага аб’яднання.

Таксама ГА “БАЖ” падкрэслівае, што ад самага пачатку ў пералік творчых саюзаў быў уключаны Беларускі саюз журналістаў — арганізацыя, сябры якой займаюцца абсалютна аналагічнай творчай дзейнасцю.

Нягледзячы на гэта, у адказе Міністэрства культуры паведамляецца, што прадстаўленыя дакументы не ўтрымліваюць звестак аб тым, што ГА “БАЖ” дзейнічае ў мэтах рэалізацыі творчых здольнасцяў творчых работнікаў, развіцця творчага патэнцыялу і творчай ініцыятывы грамадзян у сферы культуры.

Першы раз Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр прасілі ўнесці арганізацыі ў пералік творчых саюзаў у сакавіку мінулага года. Аднак абодва аб’яднанні тады атрымалі адмову.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: