Беларусь заняла 65 месца са 113 у сусветным рэйтынгу вяршэнства права. Спіс складаецца міжнароднай арганізацыяй World Justice Project. За год краіна апусцілася на восем пазыцый і цяпер размяшчаецца паміж Казахстанам і Малаві, паведамляе Радыё Свабода.

Фото: ukrafoto.com

 

Індэкс вяршэнства права быў распрацаваны ў 2010 годзе. Ён вымярае дасягненні дзяржавы ў галіне забеспячэння прававога асяроддзя. Наверсе ўжо традыцыйна размясціліся Данія, Нарвэгія, Фінляндыя. На апошніх пазыцыях замацаваліся Вэнесуэлы, Камбоджа, Аўганістан.

Дадзеныя аб’ядноўваюцца ў восем кантрольных паказнікаў — абмежаванне паўнамоцтваў улады, адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць інстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянская і крымінальнае правасуддзе.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў дзяржавах з аўтарытарнымі і таталітарнымі рэжымамі англамоўную тэрміналёгію Rule of Law таксама перакладаюць як «вяршэнства закону». Аднак законы там вельмі рэдка адпавядаюць цывілізацыйным нормам.

Сярод асноўных прынцыпаў вяршэнства права — падзел уладаў, абарона асабістай свабоды і асабістай годнасці.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.