“Расія пагражае міру ў не меншай ступені, чым ісламская дзяржава у Іраку і Сірыі”, -заявіла прадстаўніца Дзярждэпаратманту ЗША-Вікторыя Нуланд. У міжачасе беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць накіраваць ва Усходнюю Украіну беларускі міратворчы кантынгент.

Bandaruk
Расія пастаўляе зброю сэпаратыстам пават пасля абвяшчэння спынення агню”, -заявіла Нуланд падчас амерыкана-цэнтральнаеўрапейскага стратэгічнага Форуму у Вашынгтоне. “Мы павінны дапамагчы Украіне абараніць сябе, але ваеннага выйсця няма. Калі Расея нанясе удар па Украіне, дык вынік вядомы, бо ў яе большая армія, чым ва Украіны”, – дадала яна.

Выказванне Нуланд пацвердзіла пазіцыю ЗША, што яны не гатовыя дапамагчы Украіне вайсковай тэхнікай, хаця такую пастаўляць курдам ды памяркоўным ісламскіх групоўкам, якія ваюююць з джыхадыстамі з ісламскага каліфату. А вось чаму ЗША адмаўляюць Украіне ў вайсковай дапамозе – не зразумела. Хутчэй за ўсё таму, што гэта азначала бы працяг баёў і новыя страты ў людзях, бо Расія паставіць сепаратыстам і сваім вайскоўцам у Данбасе яшчэ больш зброі і людзей. У Вашынгтоне лічаць, што гэтым самым ЗША прыклалі бы руку да далейшага кровапраліцця. Ці гэта разумная стратэгія-мяркуйце самі. У любым выпадку, без вайсковай дапамогі звонку Украіне не аднавіць свой кантроль над сепаратысцкімі рэгіёнамі. Яны будуць для Украіны страчаныя, як для Малдовы старчанае Прыднястроўе.

З прапановай, якая для Украіны таксама азначае замацаваньне статус-кво, гэта значыць непадпарадкаванне Кіеву захопленых сэпарастамі тэрыторыяў выступіў Аляксандар Лукашэнка. «Калі трэба – а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч, – калі ёсць недавер Расіі да Захаду і Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі і Расіі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі», – сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю Еўранюс.

У каментары для радыёстанцыі “Гаворыць Масква” намеснік старшыні так званага “вярхоўнага савету” самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі вітаў прапанову Лукашэнкі. “Было бы вельмі добра, калі бы беларускі вайсковы кантынгент размежаваў нашы сілы, як раз на ўзроўні межаў ДНР і ЛНР, аддзяліўшы тэрыторыі народных рэспублік ад Украіны», – сказаў Рудэнка. Па яго словах «Беларусы, напэўна, тыя, хто найбольш блізкія да нас, як і жыхары Расіі, якія з самага пачатку гэтых падзей з намі ўсёй душой і сэрцам”, – дадаў ён.

Калі прапанову Лукашэнкі павіталі сепаратысты, дык значыць што яна выгадная для іх, а не для Украіны. З рэакцыі прадстаўніка ДНР вынікае, што сепаратысты хацелі бы, каб знешнія сілы гаранатавалі ім бяспеку і замацавалі тэрытарыяльныя набыткі сепаратыстаў. У сітуацыі, калі незважаючы на перамір’е , у Данецку ідуць цяжкія баі, калі там хаос, не усе ўзброеныя групоўкі падпарадкоўвацца нават самабвешчаным уладам, няма іншага выйсця, як навесці там парадак, аднавіць украінскі кантроль і захаваць тэрытарыяльную цэласнасць. Прапанова Лукашэнкі служыць ператварэнню Данбасу ў “чорную дзіру”, зямлю дэ-факта нічыю. Хто будзе яе ўтрымліваць, хто будзе фінансаваць? Калі Расія, дык гэта будзе прызнанне яе кантролю над так званай “ Новарасеяй”. Думаю, што украінскія улады на такое не пойдуць.

Крыніца: Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...