Паспяховым назваў першы раўнд перамоваў паміж Беларуссю і Еўракамісіяй аб спрашчэнні візавага рэжыму прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
b-es

Адказваючы на пытанне Свабоды пра перспектывы гэтага працэсу, афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі сказаў: «Бакі абмеркавалі магчымае палажэнне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, а таксама вызначалі аб’ём тых абавязанняў, якія гатовыя ўзяць на сябе ў гэтым працэсе Рэспубліка Беларусь і Еўразвяз. Спадзяемся, што і наступныя раўнды пройдуць таксама паспяхова».

Дзмітрый Мірончык падкрэсліў: у гэтых перамовах беларускі бок зыходзіць з таго, што беларускія грамадзяне не павінны быць у горшых умовах, чым грамадзяне іншых краінаў, з якімі Еўракамісія ўжо заключыла адпаведныя дамовы.

Прэсавы сакратар МЗС таксама паведаміў, што падчас гэтых перамоваў абмяркоўвалася і сітуацыя бязвізавых паездак беларусаў у краіны Еўразвязу па дыпламатычных пашпартах. Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што гэта стандартнае палажэнне тых дамоваў, якія Еўразвяз заключае з іншымі краінамі, і дадаў, што ў Рэспублікі Беларусь такі бязвізавы рэжым (калі без візы можна ехаць не толькі па дыпламатычных, але і па службовых пашпартах) ужо ўсталяваны з некаторымі краінамі, якія ўваходзяць у Еўразвяз: напрыклад, Польшчай, Румыніяй і некаторымі іншымі.

Упершыню пра магчымасць спрашчэння візавага рэжыму заявіў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у лістападзе мінулага года падчас Віленскага саміту краін «Усходняга партнёрства». Ён не выключыў магчымасці завяршэння гэтыхперамоваў у 2015 годзе.

Параўнальна з суседзямі — з Расійскай Федэрацыяй і Украінай — знаходзяцца ў горшых умовах для наведвання краін Еўрапейскага Звязу. Калі нашы суседзі плацяць за візу 35 еўра, дык грамадзяне Беларусі мусяць плаціць за яе 60 еўра.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, другі раўнд перамоваў пройдзе пасля летніх вакацыяў, дзесьці ў верасні-кастрычніку.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...