28 верасня перад пачаткам пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) яго прэзідыум на чале з кардыналам Анджэло Баньяска даў прэс-канферэнцыю.

Адзін з аспектаў, які прагучаў ва ўступным слове Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, датычыў узаемаадносін Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі.

Прыгадваючы наведванне мінскага Свята-Духавага сабора, які еўрапейскія іерархі наведалі перад пачаткам пасяджэння, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пазітыўна ацаніў удзел у прыёме Мітрапаліта Паўла:

«Такога, каб асобны праваслаўны іерарх прымаў усіх біскупаў Еўропы  яшчэ не было. Я прысутнічаў амаль на ўсіх пасяджэннях Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы пачынаючы з 1991 года, але такога яшчэ ні разу не бачыў».

«З гэтым форумам распачынаецца новая гісторыя адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у нашай краіне. Гэта адносіны роўныя і гэта працяг таго, што адбылося ў Гаване падчас сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла. І сёння мы бачым вынікі гэтага».

Арцыбіскуп Кандрусевіч дадаў, што задача хрысціянскіх супольнасцяў – у супольным адказе на выклікі часу, з якімі сутыкаюцца вернікі.

Таксама, кажучы пра ўдзел Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, у пасяджэнні РКБЕ, адзначыў: «Гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што мы разам імкнёмся да вырашэння праблем».

«Выказваю надзею, што гэты форум, узбагачаны сустрэчай з прэзідэнтам Беларусі, дапаможа Каталіцкаму Касцёлу ў далейшым яго развіцці, у развіцці адносін паміж дзяржавай і Касцёлам, а таксама ў развіцці як міжрэлігійнага, так і міжканфесійнага дыялогу», — дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Чытайце па тэме:  Мітрапаліт Павел не будзе атрымліваць беларускі пашпарт, бо “дазволіў Лукашэнка”

Ілья Лапато, Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.