Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел 9 ліпеня распавёў пра сваю маёмасць, выступаючы ў судзе як сведка па справе аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, піша выданне Office life.

Мітрапаліт Павел

 

Каго судзяць і за што?

25 чэрвеня ў Заводзкім судзе Менску пачаўся працэс супраць Уладзімера Грозава, былога першага намесніка дырэктара выдавецтва Беларускага экзархату.

Агульная сума нанесенай дзяржаве шкоды складае 3,8 мільёна рублёў, паводле Генпракуратуры.

Праваслаўная царква выставіла Грозаву позву на 750 тысяч даляраў, і ў першы дзень працэсу адмовілася ад яго, піша TUT.BY.

Грозава судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнне ўлады, нясплата мытных плацяжоў. Максымальныя тэрміны адказнасці паводле гэтых артыкулаў — ад 6 да 12 гадоў турмы.

Паводле Генпракуратуры, абвінавачаны выкарыстоўваў службовыя паўнамоцтвы, каб:

  • цягам 2010–2014 гадоў завалодаць 1,2 мільёна рублёў;
  • занёс аб’екты сядзібна-паркавага комплексу 2-й паловы 18 стагоддзя ў вёсцы Сёмкава Менскага раёну ў статутны фонд уласнай камэрцыйнай кампаніі — на карысць ТАА «СЕО» перайшло права пастаяннага карыстання 37,8408 гектара;
  • ухіліўся ад сплаты мытных плацяжоў памерам 212,6 тысячы рублёў пры ўвозе транспартных сродкаў на карысць выдавецтва і грамадзкай арганізацыі.

Пры чым тут мітрапаліт?

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел выступіў на судовым паседжанні 9 ліпеня як сведка.

Ён паведаміў, што жыве ў рэзыдэнцыі ў Драздах, але зарэгістраваны ў епархіальным упраўленні на вуліцы Вызвалення.

Чытайце па тэме:  Минск в этом году может принять заседание Священного Синода Русской Православной Церкви

Таксама Павел прызнаўся, што летась на 65-годдзе яму падаравалі «Майбах».

Праваслаўны герарх распавёў, што за апошнія 15 гадоў яму неаднаразова дарылі новыя аўто, частку машынаў ён «перадаваў манастырам і прыходам».

Павел заявіў, што на гэтым фоне ўжываныя мышыны, якія перадаваліся праз мяжу для выдавецтва БПЦ, — «гэта нармалёва».

Мітрапаліт заявіў, што ня бачыць падставаў для «суровага» пакарання Грозава і папрасіў суд вызваліць яго. Падсудны падзякаваў Паўлу за ўдзел у судзе.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: