У праваслаўных і уніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы ў рамках перадачы «Гутаркі з мітрапалітам Паўлам», якая выйшла 27 студзеня на тэлеканале «Эхо-ТВ», на пытанні гомельскіх вернікаў. 

У лістападзе 2017 года па тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра касцёл ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці, у які мясцовы каталіцкі святар Марэк Пасют запрашае і праваслаўных вяскоўцаў, бо бліжэйшая царква знаходзіцца за 10 кіламетраў ад вёскі. «Я не хачу навязваць каталіцкі касцёл, хачу проста дапамагчы сем’ям, дапамагчы дзецям, дапамагчы людзям вярнуцца да хрысціянскіх каранёў пасля атэізму», — адзначыў у сюжэце пробашч.

Пры гэтым каля касцёла ўсталявана скульптура, якая сімвалізуе аб’яднанне каталіцкіх і праваслаўных крыжоў, а ў самім касцёле ёсць і іконы праваслаўных святых, у тым ліку Серафіма Сароўскага і Ефрасінні Полацкай. Таксама пры храме навучаюцца і дзеці дзвюх канфесій.

Адказваючы на ​​пытанне гомельскіх вернікаў, мітрапаліт прызнаў, што праваслаўныя Бярозаўкі сапраўды не маюць сваёй царквы і таму ходзяць на службы ў касцёл. «Адзін будынак выкарыстоўваюць і праваслаўныя, і каталікі. Але гэта ні ў якім разе не з’яўляецца нейкай уніяй. Задача ўніятаў — сказаць, што ў нас адзін Бог. Выбачайце, дык у нас не адзін Бог, сябры мае. У вас свой Бог, бо вы па-іншаму ў Бога верыце. Вы па-іншаму яго вызнаеце. Бог сапраўды адзін, але ў карпарацыі свой бог, у нейкі сектанцкай арганізацыі — свой. Яны да нашага агульнага Творцы і Госпада ніякага дачынення не маюць. Госпад жа ў Евангеллі казаў: «У вас чэрава — Бог, у вас мамона — Бог». У язычнікаў ж таксама ідал — бог. Але для нас, праваслаўных, гэта цацанка. Гэтак жа і ўніяты», — адзначыў іерарх.

Чытайце па тэме:  Митрополит Павел заявил, что «такого в Беларуси еще не было»

Кажучы пра сітуацыю змешаных праваслаўна-каталіцкіх сем’яў у Беларусі, мітрапаліт сказаў, што не варта ўмешвацца ў гэта, калі сям’і «жывуць у міры і згодзе» і пакуль “не саспелі стаць праваслаўнымі”.

Акрамя таго, Патрыяршы Экзарх заявіў, што «дапусцім, у Францыі ў Бельгіі» «каталікоў практычна няма», а храмы каталікі ці прадаюць, ці здаюць у арэнду.

Адзначым, што падчас экуменічнай малітвы 21 студзеня ў Менску са словам прывітання ад мітрапаліта Паўла выступіў кіраўнік Сінадальнага аддзела БПЦ протаіерэй Мікалай Коржыч. Ён адзначыў важнасць таго, што ініцыятыва сабрацца належыць Каталіцкаму Касцёла і арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу. «Гэта нагадвае нам словы Хрыста, каб «усе былі адно». На жаль, свет не захоўвае гэтага. Сёння такі час, калі хрысціяне, каб захаваць хрысціянскую веру, павінны аб’яднаць свае намаганні», — заявіў протаіерэй.

А, згодна з даследаваннямі WIN/Gallup International, менавіта Беларусь увайшла ў топ-20 самых нерэлігійных краін у свеце.

krynica.info

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: