За першы тыдзень на выдане кнігі “Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнка” ўжо сабралі тысячу рублёў, ці каля 10 адсоткаў ад патрэбнай сумы, паведаміў аўтар кнігі Аляксандр Тамковіч.

Так выглядае вокладка кнігі

 

На платформе “Талака” стартаваў збор сродкаў на выданне біяграфічнай кнігі “Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнка”, паведамляе прэс-служба БАЖ. Ахвяраваць на выданне можа кожны.

— Ёсць асобы, чыё жыццё адлюстроўвае біяграфіі цэлага пакалення. Праўдзіва і чэсна. Мне выпаў гонар напісаць кнігу пра такую АСОБУ, а ўсім нам далучыцца да яе выдання, — гаворыць Аляксандр Тамковіч.

“Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнкі” стане 21-першай маёй кнігай, за 12 гадоў у іх надрукаваны больш за трыста біяграфічных нарысаў. Гэты плануецца самым ВЯЛІКІМ і самым ЦІКАВЫМ!

Дарэчы, менавіта Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка ў далёкім 2006-ым годзе прэзентавала мне ідэю стварэння біяграфічных кніг. “Лёсы” была першай. Гэта будзе дваццаць першай. Вельмі сімвалічна!

Каля трыццаці гадзін размовы, 250 старонак тэксту, звыш за 300 унікальных фатаграфій, расказы пра нікому невядомыя старонкі жыцця, любоўныя інтрыгі, выклікі ў КДБ, цікавыя акалічнасці сустрэч з Машэравым, Кісялёвым, Брэжневым, Гарбачовым, Лукашэнкам і іншымі вядомымі віпамі.

Па сутнасці гэта будзе фотальманах, бо колькасць старонак з фотаздымкамі плануецца амаль роўнай колькасці старонак тэксту. Адзін з іх друкую зараз.

Калі спадарыня Зінаіда перадавала яго мне, то прапанавала ўгадаць, чые на там рукі. Як і ніхто б іншы, я станоўча не адказаў.

Аказалася, рукі належаць тагачаснаму кіраўніку кампартыі Беларусі Пятру Машэраву. Фота зрабілі пад час святкавання чарговага Дня Перамогі. Здымак прынеслі з ЦК КПБ са словамі: “Першага мы адрэзалі, бо вядоўцам не паложана быць побач з Машэравым…”

Фоташопаў тады не было, таму рукі (злева) і  і засталіся…

Такіх расказаў у тэксце шмат — гэтая кніга будзе ўпрыгожваць любую хатнюю бібліятэку!

Да таго ж, адна з фотазаставак будзе цалкам складацца з фота чытачоў, якія выбярэ сама Зінаіда Аляксаўдра Бандарэнка, а ў якасці ганарара аўтару будзе прапанавана гэта кніга.

Так што ў кожнага чытача ёсць магчымасць стаць маім суаўтарам!

Плюс бонус у якасці дыска запісу кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд хэнд”, якую больш за месяц перад мікрафонам чытала Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка.

Больш за тое, Святлана Алексіевіч пагадзілася напісаць для новай кнігі ўступ.

Яшчэ адзін бонус — аўдыё-кніга апошніх вершаў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Лепей”, якія таксама дэкламавала Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка.

Лагічна будзе сярод бонусаў дадаць і кнігу “Мазаіка жыцця”, прэзентацыю якой вяла Зінаіда Аляксандраўна.

Інфармацыйнымі спонсарамі новай кнігі стануць Арт-сядзіба, віртуальная бібліятэка “Камунікат”, інфармацыйнае агенцтва “БелаПАН”, “Еўрарадыё” , курсы “Мова Нанова”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы імя “Францыска Скарыны.”

Гэта ўнікальны біяграфічны праект не толькі канкрэтнай ЗОРКІ, а цэлага пакалення.

Праект падтрыманы Саюзам беларускіх пісьменнікаў і будзе надрукаваны ў серыі “Кнігарня пісьменніка”.

Вядомая друкарня “Медысонт” прадастаўляе новай кнізе вельмі прыемную зніжку, а інтэрнэт-крама “imbryk.by” за асабістыя сродкі зоймецца яе паштовай дастаўкай.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: