Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтавала праект закону аб павелічэнні тэрміну, у які іншаземцам можна знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі, з 5 да 10 дзён.

фота govorim.by

 

Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу грамадзянства і міграцыі МУС Вадзім Забаронак.

Паводле слоў Забаронка, рашэнне можа быць прынятае неўзабаве і мае набыць сілу налета. Акрамя таго, іншаземцам прапануюць электронную рэгістрацыю праз партал дзяржаўных паслуг.

Кошт рэгістрацыі па-ранейшаму будзе складаць адну базавую велічыню, або 23 рублі. За адсутнасць рэгістрацыі прадугледжаны штраф да 50 базавых (1150 рублёў).

Гэтае рашэнне МУС не тычыцца «безвізу» – пакуль што замежнікі па-ранейшаму могуць знаходзіцца ў Беларусі толькі 5 дзён без візы.

belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...