Польшча не спыніць падтрымкі незалежным СМІ ўзамен за паляпшэнне стасункаў з Менскам – заявіў старшыня Сенату Польшчы. 

Станіслаў Карчэўскі з журналістамі. Фота Aliaksandr Papko/radyjo.net

Станіслаў Карчэўскі з журналістамі. Фота Aliaksandr Papko/radyjo.net

Польскія ўлады не намераныя спыняць вяшчання тэлеканалу Белсат і спыняць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ўзамен на развіццё стасункаў з беларускімі ўладамі. Пра гэта заявіў спікер польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў, а таксама грамадзянскай супольнасці, паведамляе “Польскае радыё”.

З беларускага боку на сустрэчы з дэлегацыяй Сенату Польшчы прысутнічалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду», праваабарончага цэнтру «Вясна», партыяў БНФ і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Акрамя таго, на сустрэчу з польскімі сенатарамі былі запрошаныя першы галава беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч і незалежная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

«Ніякага гандлю з беларускім урадам не было, не было такіх размоваў і такіх думак. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі падазрэнні (наконт магчымай ліквідацыі «Белсату» й скарачэння падтрымкі іншых СМІ – А. П.), але гэтыя падазрэнні мы развеялі», – заявіў Станіслаў Карчэўскі.

Спікер Сенату Польшчы паведаміў, што з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі польскія парламентары «правялі вельмі цікавую, і надзвычай патрэбную размову».

 

Чытайце па тэме:  Премьер-министр Польши Эва Копач объявила об отставках в правительстве
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: