Пісьменьнік, падарожнік, публіцыст, папулярызатар беларускай мовы. Так пра сябе кажа бадай што самы запатрабаваны чытацкай аўдыторыяй літаратар сучаснай Беларусі, піша Радыё Свабода

У яго галівудзкая зьнешнасьць, чэргі на аўтограф-сэсіях, лідэрства продажаў у Менску і Маскве, магчымасьць спалучаць літаратурную працу і выкладаньне ва ўнівэрсытэце з доўгімі вандроўкамі па экзатычных краінах. А 13 лістапада ў Менску з аншлягам адбылася яшчэ і прэм’ера кароткамэтражнага фільму, зьнятага паводле часткі ягонага раману «Возера радасьці».

У вялікім інтэрвію праекту «Морква» Віктар Марціновіч раскрыў Каці Маркоўскай свой вялікі боль — нягледзячы на бясспрэчны чытацкі посьпех, пісьменьнік так і ня здолеў стаць часткай «літаратурнага бамонду» Беларусі, не атрымаў ніводнай беларускай літаратурнай прэміі і чытае на свае творы толькі кплівыя рэцэнзіі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...