24 жніўня ў межах фэстывалю ДАХ у арт-прасторы OK16 будуць згадваць Леаніда Нарушэвіча. Унікальны беларускі гітарыст-імправізатар, гукарэжысэр, стваральнік групы «Князь Мышкін» і фэстывалю «Сіні Перац» памёр сёлета 19 чэрвеня.

На імпрэзу зьедуцца калегі Леаніда розных гадоў і з розных гарадоў: Андрэй Іваноў (Zartipo), пэркусіяністы Ўладзімер Краўчанка й Юры Паўлоўскі («Этна-трыё Троіца»), Андрэй Васільеў, Фрыдрых Самотны (Masque Noir), Віктар Сямашка ды інш. Да імпрэзы далучацца ўдзельнікі супольных з Нарушэвічам праектаў: фольк-сьпевакі Сяржук Доўгушаў ды Ірэна Катвіцкая, мастак Тодар Кашкурэвіч, паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак, бард Раман Яраш, гурты «Ліцьвіны» і Sinie Gory.

Таксама выказалі жаданьне ўшанаваць памяць Леаніда Нарушэвіча экс-гітарыст «Песьняроў» Уладзімер Ткачэнка і Людміла Куц, Duся, «Сон-Трава», Dazzling Blue зь Ліды, электроншчыкі Aortha і Wёska Project. Завершыць мэмарыяльную імпрэзу Minsk Improvisers Orchestra, зь якой Нарушэвіч таксама пасьпеў пасупрацоўнічаць.

Пачатак а 17-00. Уваход вольны. Кантактны нумар +375 33 375 72 50.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...