Пасля збору подпісаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасці затрыманы Анатоль Лябедзька.

Уначы на 10 лютага падчас вяртання з Берасця ў Жабінкаўскім раёне міліцыянты затрымалі кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку.

Як распавёў сябра АГП з Бярозы Аляксандар Кабанаў, у панядзелак у Кобрыні Лябедзьку будуць судзіць.

«Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе змясцілі ў ізалятар. Судзіць будуць у Кобрыні 12 лютага», — рапавёў Аляксандар Кабанаў.

9 лютага Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым ды іншымі актывістамі збіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці.

Радыё Свабода

Чытайце па тэме:  Нападение на ночной клуб в Анкаре: выходец из Узбекистана сознался в преступлении

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.