Уначы супрацоўнікамі праваахоўным органаў быў затрыманы вядомы беларускі журналіст Зміцер Галко. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Юлія Гаркуша.

Журналіст Зміцер Галко, Радыё Свабода

 

«Зміцер усё ж паехаў у Мінск, разруліць сітуацыю з падатковай, але да Мінска не даехаў, яго арыштавалі», — напісала яна.

Вядома, што Галко ехаў у Беларусь са Львова. Яго затрымалі ў Столінскім раёне, піша Наша Ніва.

Дзяжурны Столінскага РАУС паведаміў «Нашай Ніве», што Зміцер Галко знаходзіцца ў іх, ён быў абвешчаны ў вышук як падазраваны па артыкуле 364 КК «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка органаў унутраных справаў». Паводле гэтага артыкула, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў зняволення.

Гісторыя пачалася летась у канцы лістапада. Калі непаўналетні сын Змітра Ян адзначаў свой дзень нараджэння, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле версіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, таму нехта выклікаў участковага. Калі ўчастковы з’явіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка са Змітром, у выніку якой у міліцыянта быў пабіты мабільнік.

Варта адзначыць, што на свяце ў непаўналетніх быў алкаголь. А потым удзельнікаў затрымлівалі амапаўцы. Адзін з падлеткаў уцякаў, скочыў з балкона, паламаў нагу.

Сам Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

Праз нейкі час пасля таго інцыдэнта Галко з сынам з’ехаў ва Украіну, у Марыупаль, дзе жыве ягоная жонка. Сын ужо вярнуўся на радзіму, цяпер спрабаваў і бацька.

Чытайце па тэме:  Полиция Москвы задерживает мальчика, читающего "Гамлета" (видео)

Зміцер Галко — беларускі журналіст і блогер, які супрацоўнічаў з многімі выданнямі. Запомніўся серыяй рэпартажаў пра вайну ва Украіне.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: