Падчас святкавання стогоддзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка ў невядомым кірунку знікла каля 10 аператарскіх дронаў — гэта такія прылады, якія падымаюцца ў паветра і здымаюць зверху. Імі кіруюць па радыёсувязі з зямлі.

Фота з дрона радыё «Свабода»

 

«Як толькі над пляцоўкай стала пяць дронаў, іх адразу пачалі «выводзіць», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з арганізатараў свята Антон Матолька. — Кралі не толькі тыя дроны, што належаць СМІ, але і тэхніку звычайных людзей. Кіраўнікі сілавых органаў, якія арганізоўвалі бяспеку, рабілі выгляд, што не ў курсе, хто гэта робіць. Наколькі я ведаю, нават у тэлеканала СТБ спачатку скралі. Я спадзяюся, што дроны вернуць».

Прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Аляксей Мінчонак расказаў, як выглядаў крадзеж.

«Міліцыя ведала пра тое, што мы будзем запускацца — яны перапісвалі нумары тэхнікі. Але як толькі дрон падняўся, мы адразу згубілі над ім кантроль — паспелі перадаць толькі адзін кадр. Дрон быў арэндны, цацка гэта не танная — цана можа быць да дзвюх тысяч еўра. А хто мог скрасці? Той, у каго ёсць такія магчымасці — ясна, што гэта не «проста хуліганы». Людзі, якія паспелі перадаць больш кадраў, кажуць, што на даху Оперы стаяла нейкае неяснае абсталяванне, якога звычайна там няма, калі паглядзець фота ранейшых дзён», — сказаў Мінчонак.

Чытайце па тэме:  Рейтинг Forbes: Минск - лучший город пост-СССР для бизнеса

Цяпер уласнік дрона, з якім працаваў «Белсат», звярнуўся з заявай у міліцыю.

Дрон страціў і партал Tut.by.

«Мы адпрацавалі хвіліны тры-чатыры. Трошкі відэа зрабілі, а потым страцілі кантроль. Ён зляцеў, і знайсці мы яго пакуль не можам. Гэта быў асабісты дрон аператара, таму мы спадзяёмся, што зможам яго вярнуць», — сказала «Нашай Ніве» галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава.

Яна ўпэўненая, што ведае, дзе шукаць тэхніку.

«Гэта былі праваахоўныя органы. Якія тут яшчэ могуць быць варыянты?» — падсумавала Золатава.

Пляцоўка каля Опернага тэатра не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе здыманне з дронаў забаронена.

Аднак, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пасадкай дронаў сапраўды займаліся сілавыя структуры.

«Адказныя за бяспеку званілі ў Генштаб. Там сказалі, што дазволу на палёты не выдавалі. А гэтая аэрафотаздымка — адміністратыўная працэдура, дазвол за якую трэба браць за некалькі дзён. Ды яшчэ ў непасрэднай блізкасці ад Генеральнага штаба. Таму вырашылі іх саджаць. Не ясна было, чые там канкрэтна дроны і што яны здымаюць», — паведамілі «Нашай Ніве» крыніцы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: