Помнік Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім горадзе Залатурне адкрыюць 21-га кастрычніка.

Нагадаем, вакол помніка разгарэўся польска-беларускі скандал. На шыльдзе планавалася напісаць: „сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”, але супраць надпісу выступіла польская амбасада ў Швейцарыі. У якасці кампрамісу застаўся надпіс: „Тадэвуш Касцюшка. 1746–1817. Ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 2017 год” па-беларуску і нямецку.

Гэты тэкст стаў вынікам кампрамісу пасля канфлікту швейцарскіх беларусаў з польскім паслом Якубам Кумахам. Канфлікт вырашаны, адкрыццё адбудзецца, але без палякаў, паведаміў намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега.

На ўрачыстасць прыедуць беларусы замежжа, а таксама дыпламатычныя прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Швейцарыі. На ўрачыстасці прагучаць тры гімны, кажа Алесь Сапега:

– Беларускі, швейцарскі і літоўскі, таксама планавалася, што будзе польскі гімн, але да гэтага часу ніякага паведамлення пра тое, ці будзе ўдзельнічаць польскі бок, мы не атрымалі.

Адкрыццё прымеркавана да 200-годдзя са дня смерці Касцюшкі, які жыў і памёр у Залатурне.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Памятник Костюшко в Золотурне могут открыть без таблички

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.