У Ветцы начальнік мясцовага РАУС паляцеў з пасады за тое, што ўдарыў падлетка. Між тым хоць пра інцыдэнт ведае літаральна ўвесь горад, інфармацыя пра яго – толькі неафіцыйная. І гэта нягледзячы на тое, што міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч падкрэслівае як раз паказальную адкрытасць свайго ведамства.

У Ветцы звольнілі начальніка мясцовай міліцыі за інцыдэнт, які адбыўся яшчэ ў красавіку. У непрацоўны час падлетак на заўвагу міліцыянта адказаў грубасцю. У адказ той яго ўдарыў. Гэта ўсё, што вядома. Ад каментароў адмаўляецца нават маці пацярпелага хлопца, спасылаючыся на распачатую крымінальную справу.

На старонцы ж мясцовага РАУС у інтэрнэце на месцы начальніка ўстановы цяпер пазначаная незанятая вакансія. Звальненне папярэдняга кіраўніка веткаўскай міліцыі Уладзіслава Антоненкі пацвярджаюць і ў Гомельскім аблвыканкаме, аднак прычынаў не называюць.

«Ён сёння на вуліцы пабіў адно дзіця, а заўтра ён будзе катаваць іншых людзей паводле іншых справаў, у тым ліку крымінальных. То бок гэта сведчыць пра тое, што найперш гэты міліцыянт нястрыманы і ён можа не кантраляваць у пэўных выпадках свае дзеянні і ўчынкі», – кажа праваабаронца Леанід Судаленка.

У Следчым камітэце ж і ўвогуле не згадваецца ані імя, ані пасада задзіры ў пагонах, якую той займаў на момант здарэння:

«Следчыя разбіраюцца ў абставінах канфлікту, які адбыўся ў Ветцы паміж беспрацоўным мясцовым жыхаром 1979 года нараджэння і непаўнагадовым 2001-га года нараджэння. На гэты момант праводзіцца комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне аб’ектыўнай карціны здарэння».

Чытайце па тэме:  Мінская міліцыя абнародавала сваю версію здарэння ў метро "Пятроўшчына" (відэа)

Тым часам інфармацыя пра гвалт людзей у пагонах над простымі грамадзянамі, у тым ліку дзецьмі, у незалежныя медыя трапляе ўсё часцей. Паводле былога кіраўніка міліцыі Віцебшчыны Мечыслава Грыба, ягоных былых калегаў разбэшчвае беспакаранасць, гарантаваная ўладамі за бяздумнае выкананне яе часцяком злачынных загадаў. А таму і змяніць міліцыю да лепшага без агульных зменаў у краіне немагчыма.

«Таму што ў нас аўтарытарная ўлада. Міліцыя, органы ўнутраных справаў падпарадкоўваюцца гэтаму рэжыму, і яны адказныя перад гэтым рэжымам. Яны і служаць гэтаму рэжыму, а не народу – іх з народам нічога не звязвае! Народ іх не абірае, народ іх не прызначае – яны перад народам несправаздачныя!», – кажа Мечыслаў Грыб.

Валеры Руселік, belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.