Найбольш “хабарніцкія” рэгіёны Беларусі — горад Мінск і Гродзенская вобласць. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства унутраных спраў.

habar

Паводле іх, за 2015 год больш за ўсё справаў за хабар было заведзена ў сталіцы — 23,11% — і ў Гродзенскай вобласці — 18,17%, паведамляе Еўрарадыё.

Трэцяе месца па колькасці хабару займае Гомельская вобласць — 16,09% заведзеных справаў. Чацвёртае — Мінская вобласць (11,87%). У Віцебскай вобласці было заведзена 11,16% крымінальных справаў за хабар — гэта 5-е месца, 6-е месца ў Магілёўскай вобласці — 9,98% справаў. Найменш “хабарніцкім” рэгіёнам была Брэсцкая вобласць — 9,62% справаў, што амаль у 2,5 разы менш за горад Мінск.

Агулам у 2015 годзе было заведзена 1112 крымінальных справаў. За гэты час у судах было разгледжана 673 справы.

Чытайце па тэме:  Цена коррупции. Как Беларусь теряет сотни миллионов долларов на госзакупках

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.