Найлепшым гульнявым фільмам у нацыянальным конкурсе кінафэсту “Лістапад” прызналі стужку “Дачка” Мары Тамковіч, паведамляе Еўрарадыё.

Мара Тамковіч, budzma.org

 

Найлепшым дакументальным фільмам у нацконкурсе прызнаная стужка “Песні для кіта” Руслана Фядотава, а найлепшым анімацыйным — “Лагодны воўк” Наталлі Дарвінай.

Мара Тамковіч — беларуская рэжысёрка, якая жыве і здымае кіно ў Польшчы. Кароткаметражная стужка “Дачка” — гэта яе дыпломная праца. Фільм ужо быў адзначаны на некалькіх кінафестывалях.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: