«Калі расійскія войскі ўвойдуць, буду проста шчаслівая, хоць я карэнная беларуска», – адказала спадарыня.

tanki-ros

Пасля крымскіх падзеяў і на фоне таго, што адбываецца на паўднёвым усходзе Украіны, шмат у якіх краінах палітыкі асцерагаюцца, што Расія цалкам здольная выкарыстаць апрабаваны сцэнар і на тэрыторыі іншых краінаў, дзе жывуць расейскамоўныя грамадзяне. А як думаюць беларусы?

Каб высветліць гэта, карэспандэнты БелаПАН адправіліся на вуліцы Мінска з пытаннем да мінакоў: «Не баіцеся, што Пуцін увядзе войскі ў Беларусь?».

«Расійскія войскі? Дык яны ўжо тут — у нас жа стаяць расейскія вайсковыя базы. Я баюся, што беларускія войскі ўвойдуць на тэрыторыю Украіны, і тады амерыканцы падыдуць да межаў Беларусі», – зазначыў запытаны спадар.

Нехта ж заўважыў, што «беларускія партызаны мацнейшыя за расейскіх жаўнераў».

Больш адказаў – у відэаапытанцы.

Крыніца: БелаПАН

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...