Затрыманні актывістаў на менскім бульвары Талбухіна 3 ліпеня ўлады патлумачылі тым, што на акцыю не было дазволу гарадзкіх уладаў.

Затрыманні ў Менску 3 ліпеня

 

З такой заявай выступіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафіляктыкі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітры Кур’ян, паведамляе Радыё Свабода.

Прадстаўнік МУС сказаў, што ніхто з удзельнікаў не звяртаўся да Менгарвыканкаму з просьбай дазволіць ім такі мітынг, а паколькі гэта расцэньваецца як парушэнне правапарадку, супрацоўнікі міліцыі былі вымушаныя спыніць акцыю.

Пры гэтым Кур’ян падкрэсліў, што месца, на якім праходзіла акцыя, адсутнічала ў пераліку адрасоў для адзначэння Дня незалежнасці 3 ліпеня ў Менску.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: