Азэрбайджан адмовіўся выдаць агрэман, то бок даць папярэднюю згоду, на прызначэнне расейскага дыплямата Георгія Зуева амбасадарам у Баку. Свабода пацікавілася, ці былі падобныя выпадкі з беларускімі дыпляматамі.

Максім Рыжанкоў

 

«Надзвычайнай сытуацыяй» назваў такое рашэнне ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» былы намеснік міністра замежных спраў Расеі, а цяпер вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту ўсясветнай эканомікі і міжнародных дачыненняў Георгі Кунадзэ.

«Гэта досыць рэдкая рэч. Адмова ў выдачы агрэмана амбасадару іншай краіны — гэта, вядома ж, я б сказаў, надзвычайнае здарэнне», — падкрэсліў ён.

Выпадак з Рыжанковым

А ці былі падобныя выпадкі ў гісторыі сучаснай беларускай дыпляматыі? На гэтае пытанне Свабоды прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітры Мірончык адказаў, што такія выпадкі яны не камэнтуюць.

«Запыт агрэману і адказ на яго — станоўчы або адмоўны — яны ніколі публічна не анансуюцца і не камэнтуюцца», — сказаў ён.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што і з беларускімі дыпляматамі былі падобныя здарэнні. Але паколькі афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага ня знойдзеш, то суразмоўца можа з поўнай упэўненасцю казаць пра адзін выпадак. Ён тычыцца цяперашняга першага намесніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максіма Рыжанкова, які раней працаваў у амбасадзе Беларусі ў Польшчы.​

«Падчас ягонай кадэнцыі ў двухбаковых дачыненнях узнікла напружанасць, якая вылілася ў асымэтрычную высылку з краін па некалькі дыпляматаў, — узгадаў Якаўлеўскі. — Рыжанкоў быў вымушаны вярнуцца ў Менск. Праз нейкі час, паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускі бок накіраваў запыт на прызначэнне яго амбасадарам у Румынію. Але Бухарэст ня даў агрэману, бо існуе практыка салідарнай палітыкі краін Эўразвязу».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: