У гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця ўпершыню прадставілі новую кнігу доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа.

Вячаслаў Швед. Васіль Малчанаў/ Белсат

 

Як адзначае сам гісторык, гэтая кніга, як даніна памяці ўдзельнікам студзеньскага паўстання, таму і носіць назву «Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гарадзенская губерня». Даследчык распавёў Belsat.eu не толькі пра сваю новую кнігу, але і пра актуальныя праблемы ў вывучэнні паўстання на сённяшні дзень.

Не пра падзеі, а пра людзей

У сваёй кнізе прафесар Швед канцэнтруе ўвагу на персаналіях а не на падзея паўстання. Тут прадстаўлены ўдзельнікі маніфестацыйнага руху перад паўстаннем, стваральнікі і чальцы патаемнай гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, камандзіры атрадаў інсургентаў ды звычайныя людзі, якія дапамагалі паўстанцам:

«Паўстанцамі я называю і ўсіх тых, хто спачуваў інсургентам. Людзі, што давалі харчаванне, вопратку, хавалі ў сваіх хатах паўстанцаў, выратоўвалі параненых – яны ўсе паўстанцы. Бо часам да такіх людзей, пакаранні былі не менш жорсткімі, чым з тымі, хто быў у паўстанцкіх атрадах»- рэзюмуе аўтар.

Кніга з’яўляецца добрым даведнікам па асобам паўстанцаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гарадзенскай губерні. Карысным выданне можа быць і тым, хто хоча адшукаць сваіх продкаў сярод паўстанцаў. На днях з дапамогай кнігі Вячаслава Шведа, якую ён прэзентаваў свайму польскаму калегу, той знайшоў там свайго продка сярод удзельнікаў паўстання. Гісторык дадае адрасы паўстанцаў у Горадні ды месцы, звязаныя з паўстаннем 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне: «Кніга прафесара Шведа з’яўляўляецца такім зборнікам інфармацыі па гарадзенскай губерні. Проста каб была крыніца аб адным рэгіёне – узяў і пачытаў хуценька» – лаканічна апісвае выданне Вольга Сямашка – апякун праекту.

Чытайце па тэме:  На Терешковой у корпуса Аграрного университета нашли учебную мину

Кніга была выдадзена з дапамогай краўндфаўдынгавай платформы Talaka.by. Вольга Сямашка сама прапанавала даследчыку сваю дапамогу ў зборы фінансаў. Збор сродкаў пачаўся ў студзені 2017 году: «Сродкі мы сабралі вельмі хутка, хаця шмат хто ў нас не верыў ды казаў, што тэма паўстання нікому непатрэбна. Людзі падтрымалі і я вельмі задаволена вынікам» – радасна зазначае Вольга. Гэта кніга з’яўляецца падсумаваннем навуковых пошукаў гісторыка за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.

Пра паўстанне ўсё яшчэ мала напісана

Вячаслаў Швед займаецца вывучэннем грамадска-палітычнага руху на Беларусі ў ХІХ стагоддзі ўжо каля 30 год і лічыць тэму паўстання 1863-1864 гадоў актуальная з пачатку 1960-х гадоў. Хоць з цягам часу яна набывае розныя афарбоўкі, тэма застаецца запатрабаванай грамадствам ды мае дастаткова белых плямаў: «Тады звярталі ўвагу на паўстанне, як на сацыяльную барацьбу сялянаў супраць царызму. Мы зараз глядзім на паўстанне, як на частку нацыянальнага руху і таму варта тэму надалей даследаваць».

З пачатку 1990-х гадоў на паўстанне даследчыкі паглядзелі з іншага ракурсу, але ідэалагічныя спрэчкі вакол тых падзей працягваюцца і сёння: «Менавіта нацыянальны аспект паўстання – недаследаваны да канца. Гаворыцца да гэтага часу, што гэта польскае паўстанне, а трэба на матэрыялах архіўных, на аснове мемуарнай літаратуры, успамінаў і дзённіках паказаць, што гэта было паўстанне на зямлі беларускай і ў ім удзельнічалі менавіта тыя, хто тут жыў» – дзеліцца сваймі думкамі прафесар Швед.

Чытайце па тэме:  Медведев прибыл в Гродно: России нужна авиабаза в Барановичах

Падзеі паўстання, як выхаваўчы матэрыял

Больш за 150 год мінула з часоў паўстання. Трактоўкі тых падзей мяняліся, а асобы паўстанцаў абрасталі міфамі. У сучасным уяўленні паўстанец 1863 году – бравы касінер, які ішоў ваяваць «За нашу і Вашу свабоду». На самой справе кожны ўдзельнік паўстання меў уласную мэту. Хтосьці спадзяваўся атрымаць кавалак зямлі, пасля перамогі паўстання. Нехта хацеў зарабіць грошай або атрымаць пасаду ў будучай незалежнай дзяржаве. Былі выпадкі, калі людзей гвалтам заганялі ў шэрагі паўстанцкіх атрадаў, або самі далучаліся, каб адпомсціць пану, які да адмены прыгону здзекаваўся над сваймі сялянамі. Такія гісторыі трапляліся прафесару на яго даследчым шляху і ён гэта паказвае ў сваёй кнізе. Вячаслаў Швед лічыць міфалагізацыю пэўных гістарычных падзей ці асоб карыснай на першапачатковым этапе: «На пэўны перыяд мы можам ствараць герояў, міфалагізацыяй займацца і легенды прыдумваць, але потым трэба на чарговым этапе імкнуцца да больш аб’ектыўнага паказвання паўстання».

Гісторык мяркуе, што падобны міф быў вельмі актуальным на пачатку ХХ стагоддзя, калі зараджаўся беларускі нацыянальны рух: «Падзеі 1863 – 1864 гадоў, людзі якія там удзельнічалі – сталі гістарычнай памяццю. Гэта памяць грукала ў грудзях нацыянальна-свядомых людзей пачатку 20 стагоддзя. Гэта быў патрыятычны выхаваўчы матэрыял, без якога было б значна цяжэй».

На прыкладзе ўдзельнікаў вызвольнага паўстання амаль 150-гадовай даўніны выхоўваюцца маладыя людзі і сёння. А кніга прафесара Шведа з’яўляецца тым самым патрыятычным выхаваўчым матэрыялам для недасведчаных людзей у тэме паўстання 1863 – 1864 гадоў.

Чытайце па тэме:  У Гродне легкавы аўтамабіль урэзаўся ў калону танкаў (фота)

Вячаслаў Швед і Вольга Сямашка выказваюць падзяку ўсім, хто падтрымаў праект па збору сродкаў на выданне кнігі.

Вячаслаў Швед нарадзіўся 7 кастрычніка 1956 года ў Горадні, доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005). Выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, працаваў прарэктарам у абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, загадчыкам кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, з сакавіка 2008-га па 1 красавіка 2013-га – загадчык гэтай кафедры.

Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэту не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у медыях з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне зʼяўляецца палітычным.

Звальненне Вячаслава Шведа асудзіў, між іншым, польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі. Цяпер Вячаслаў Швед выкладае ў Польшчы. Прафесар мае каля 300 навуковых працаў. Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя, грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772–1863 гадах, гісторыя Горадні і Гарадзеншчыны.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.