Алесю Ліпаю

Уладзімір Някляеў і Алесь Ліпай (справа)

 

Не цяпер. Не цяпер. Не цяпер.
А калі? Невядома нікому.
І як звер, і як звер, і як звер,
Зарываешся ў часу салому,
У ашмецце газет і шпалер.

А чаму не цяпер? Бо не час.
Бо сляпыя. Глухія. Нямыя.
На шпалерах – узоры не тыя,
У газетах – даносы на нас.

І ў сляпой, у глухой, у нямой
Старане. У адчаі і стоме
Ты трываеш. Бо шлях за спіной.
Лёс. І молішся ў збітай саломе:
«Божа мой, Божа мой, Божа мой!..»

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: