ПЦ “Вясна” паказаў відэазапіс, зроблены жыхаром Рэчыцы ў адным з аддзяленняў міліцыі раённага цэнтра. Мы звязаліся з аўтарам роліка, які распавёў пра гісторыю, што здарылася з ім зусім нядаўна.

“Я разам са сваім таварышам ішоў па вуліцы ў горадзе Рэчыца нападпітку. Нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі праехаць у аддзяленне, мы пагадзіліся без усялякага супраціву, паехалі дыхаць у трубку, а потым ізноў у аддзяленне, каб выпісалі штраф. Там я пачаў весці відэаздымку на тэлефон, пасля гэтага мяне збіў супрацоўнік міліцыі і адправіў ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны. Пасля мяне абвінавацілі па трох артыкулах і далі штраф 22 базавыя велічыні”.

Жыхар Рэчыцы напісаў скаргу на супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў мясцовае аддзяленне Следчага камітэту і рыхтуе заяву ў Упраўленне ўласнай бяспекі МУС.

Тут будзе дарэчы прыгадаць развагі кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча, якімі ён падзяліўся ўчора падчас асабістага прыёму грамадзян у Савеце міністраў.

– Сапраўды, мы не заўсёды кампетэнтныя на ўзроўні першай інстанцыі, і на гэта ёсць шмат прычын, у тым ліку нейкая прафесійная негатоўнасць да вырашэння вельмі складаных, часцяком застарэлых пытанняў, – расказаў міністр.

У гэтым выпадку са словамі Ігара Шуневіча можна цалкам пагадзіцца: сапраўды кампетэнцыя шэраговых супрацоўнікаў кульгае на дзве нагі. Каб проста патлумачыць правы і абавязкі затрыманаму грамадзяніну, спаслацца за закон, які забараняе здымаць у аддзяленні міліцыі (?), міліцыянт адказвае ўдарам кулака ў твар.

Чытайце па тэме:  Беларусы не выдерживают "стабильности"? Две смерти в Витебске и Речице

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: