Чарговы раз на плошчу ў Берасці выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Людзі кармілі галубоў, ды збіралі подпісы пад новым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адстаўцы чыноўнікаў, «якія прапіхваюць» гэтую будоўлю.

Акцыі супраць акумулятарнага заводу праходзяць у Берасці штонядзелю з канца лютага. Звычайна людзі ня выкрыкваюць ніякіх лёзунгаў, не трымаюць плякатаў. Яны тлумачаць, што проста выходзяць на плошчу каб пакарміць галубоў і такім чынам паказаць, што ў Берасці ёсць незадаволеныя будаўніцтвам заводу «АйПаўэр».

15 красавіка апроч кармлення галубоў прадстаўнікі ініцыятыўнай групы пратэстоўцаў супраць заводу збіралі подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем адхіліць ад пасадаў чыноўнікаў, адказных за дазвол будаўніцтва шкоднай, на іх думку вытворчасці.

Рашэнне аб новым зборы подпісаў было прынятае напярэдадні на прэсавай канфэрэнцыі ў Берасці.

Раней берасцейцы ўжо сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў за спыненне будаўніцтва заводу «АйПаўэр». Людзі непакояцца, што завод нанясе шкоду іх здароўю і навакольнаму асяроддзю. Улады ж завяраюць, што завод будуецца паводле бяспечных тэхналёгіяў, і нічым не пагражае. Будаўніцтва прадпрыемства працягваецца, нягледзячы на пратэсты грамадзкасці.

Радыё Свабода

Чытайце па тэме:  Хто фінансуе пратэсты ў Брэсце? Выкрываем “выкрывальнікаў”
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: