1 чэрвеня ў Мінску прайшла традыцыйная працэсія Божага Цела. Святую Імшу перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.
hod1
Напачатку працэсіі прайшла Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − затым працэсія прыпынілася на Плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касцёла. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 2000 да 3000 вернікаў.

У літургіі ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі Мінска.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб’яўленняў блаславёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.

hod2hod3hod4hod5hod6hod8

Крыніца: Наша ніва, фота Сяргея Гудзіліна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...