Галоўная рада непрызнаванага Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс звярнулася да амбасадара Польшчы ў Беларусі з просьбай больш актыўна ўздымаць пытанне аб легалізацыі іх арганізацыі падчас перамоваў з беларускімі ўладамі.

Анжаліка Борыс, Grzegorz Kornijów/oktaryna.pl

 

У звароце Галоўнай рады СПБ да амбасадара Польшчы Конрада Паўліка гаворыцца, што СПБ неаднойчы дэклараваў сваю гатоўнасць да перамоваў з беларускімі ўладамі аб легалізацыі сваёй дзейнасці, паведамляе Радыё Свабода.

На думку сябраў Галоўнай рады, дэклараванае цяпер паляпшэнне стасункаў на самым высокім узроўні паміж Беларуссю і Польшчай стварае магчымасць для ўрэгулявання спрэчных пытанняў, якія тычацца дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі.

«Звяртаемся да вас з просьбай, каб вы ў сваіх кантактах з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі актыўней падымалі пытанне, якое тычыцца легалізацыі ў Беларусі дзейнасці СПБ, а таксама яго кіраўніцтва, абранага дэмакратычным шляхам».

З 2005 года ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў. Адзін з іх падтрымліваецца беларускімі ўладамі, а другі, пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, імі не прызнаецца, але мае падтрымку ад уладаў Польшчы.

Чытайце па тэме:  Михаил Ковальков: Против членов Свободного профсоюза идет настоящий террор

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.