Беларусь адзначае 9 траўня Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Радыё Свабода вяла жывую трансляцыю зпрайшла расійская акцыя «Несмяротны полк».

svaboda.org

 

Каля тысячы чалавек з патрэтамі Леніна, Сталіна, загінулых сваякоў і пад камуністычнымі флагамі прайшлі па Мінску. Спачатку Мінгарвыканкам забараў акцыю, але затым узгадніў шэсце.

Некалькі соцень прыхільнікаў «Несмяротнага палка» сабраліся ў Мінску каля філармоніі, трымалі ў тым ліку партрэты і плакаты з цытатамі Сталіна, ім раздавалі «георгіеўскія стужкі».

Шэсце пад кіраўніцтвам былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, камуніста Валерыя Драко прайшло па ходніках да плошчы Перамогі, дзе яны мелі далучыцца да дзяржаўных святкаванняў. Праваахоўнікі не заміналі шэсцю, але ўдзельнікаў прапускалі да афіцыйных святкаванняў толькі праз дагляд і металашукальнікі.

Міліцыянты вывелі з калоны прынамсі двух людзей з сімволікай расійскай прапуцінскай арганізацыі «НОД» — аднаго чалавека са сцягам «НОД», савецкай чырвонай зоркай на майцы і ў куртцы з гербам сучаснай Нямеччыны. Іх не затрымлівалі надоўга, прапусцілі да афіцыйных святкаванняў.

Фота: Уладзь Грыдзін, Радыё Свабода

Чытайце па тэме:  Куды схадзіць з дзецьмі на Каляды? Пяць навагодніх імпрэзаў на беларускай мове
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: