Доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі Вячаслаў Швед і Беларуская праўда прапануюць цыкл гістарычных эсэ: невядомае пра выбітных асобаў.

Адам Міцкевіч, iam.pl

 

У савецкія часы, калі аўтар прапаноўваемага цыклу гістарычных эсэ, вучыўся ў школе і ўніверсітэце, гісторыкі, а за імі настаўнікі сцвярджалі, што рухаючымі сіламі гісторыі з’яўляецца народ. Але аўтар лічыць, што твораць гісторыю Асобы – выдатныя прадстаўнікі народа. Таму яму да спадобы словы яго калегі, Генадзя Сагановіча, які ў кніжцы “Радзіму сваю баронячы” напісаў: “Нацыя жыве, пакуль у ейнай свядомасці жывуць яе героі. Без іх яна памірае”.

Доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі Вячаслаў Швед прапануе 15 гістарычных эсэ, прысвечаных цікавым асобам, матэрыялы пра якіх знойдзены аўтарам у архіўных россыпах ХІХ стагоддзя. Мяркуем, чытачам будзе цікава даведацца невядомыя факты пра вядомых і невядомых дзеячах гісторыі і культуры Беларусі: А. Міцкевіча, Э. Ажэшку, Я. Ваньковіча, Н. Орду, Т. Нарбута, В. Каліноўскога, В. Старжынскага, Я. Каменьскага, К. Валовіча, Е. Шарашэўскага, І. Ляхніцкага і іншых.

Прапаноўваемыя эсэ дапоўняць радкі іх біяграфій, адкрыюць новыя бакі іх дзейнасці. І першы гістарычны артэфакт пра ліцвіна Міцкевіча.

Прафесар гісторыі Вячаслаў Швед, Белсат

 

МІЦКЕВІЧ АДАМ: СПАДЧЫННАЯ СПРАВА

Калісьці Адам Міцкевіч у эпілогу да паэмы “Пан Тадэвуш” напісаў:

О, дачакацца мне б такой уцехі,

Каб кнігі гэтыя прыйшлі

пад стрэхі…

Каб кнігі простыя мае, як гукі

Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі!

У НГАБ у Гродне знаходзіцца справа “Цыркуляр Міністэрства ўнутраных спраў аб прадстаўленні права маёмасці на творы паэта Міцкевіча Адама яго дзецям”. 31.08 (11.09).1857 г. міністр унутраных спраў С. Ланской даносіў гродзенскаму губернатару, што імператар вырашыў “даць дзецям умершага выхадца, паэта Адама Міцкевіча, у Расіі і Царстве Польскім права літаратурнай маёмасці на творы іх таты, якія могуць быць дапушчаны цэнзураю, з тым, каб гэтым правам карысталіся дзеці яго да дасягненні сталасці, а з таго часу, тыя з іх, каторыя прымуць падданства Расіі”.

18 (30).09.1857 г. цыркуляр С. Ланскога прыйшоў у гродзенскае губернскае праўленне, якое дало знаць пра сутнасць дакумента гарадскім і земскім паліцыям.

Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі,

для Беларускай праўды

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: