Напрыканцы траўня ў кватэру да Віктара Пігаля пагрукаўся ўчастковы – маўляў, каб аформіць мужчыну на ЛПП (Лячэбна-працоўны прафілакторый). Мужчыну павезлі ў РАУС – і, паводле Віктара, ужо ў дарозе міліцыянты пачалі яму пагражаць, а пасля ўжылі сілу.

Пасля ва ўчастку на Віктара Пігаля склалі пратакол – за тое, што ён быццам быў пʼяны ў грамадскім месцы, але так як мужчыну забралі з уласнага дому, і нават на вуліцы пабыць ён не паспеў, то і падпісваць пратакол Віктар адмовіўся.

Міліцыянты зноў пачалі здзекавацца з мужчыны

«Я вырашыў пры першай магчымасці збегчы – 2-гі паверх быў вольны, я, не доўга думаючы, выскачыў у дворык, там дзе машыны стаяць на асфальце», – узгадвае спадар Пігаль.

Але ўпаў Віктар няўдала – і падняцца сам ужо не змог. Міліцыянты паднялі мужчыну да адвялі ў РАУС, але, паводле Віктара, доўга адмаўляліся выклікаць хуткую.

«Карацей яны дасталі ўжо мяне, я ім кажу – ну вазьміце тады дабіце мяне, а яны кажуць, гэта быў участковы – а ніхто не ведае, што ты тут, калі разабрацца, закінем цябе ў падвал», – сведчыць спадар Пігаль.

Міліцыянты адвезлі Віктара ў лякарню, дзе ён знаходзіцца і цяпер.

Атрымаць каментар у Столінскім РАУСе «Белсат»не змог – карэспандэнтам адказалі, што паразмаўляць з выканальнікам абавязкаў начальніка пакуль няма магчымасці, слухаўкі ён таксама не здымае. Тым часам гісторыі пра міліцэйскі гвалт зʼяўляюцца ў медыях ледзь ні штодня.

Віктар падаваць скаргу на міліцыянтаў не плануе, хоць і ведае іхныя імёны ды прозвішчы – але кажа, што не мае на гэтае ні грошай, ні сілаў.

Настасся Храловіч, «Белсат»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.