Каля ўрочышча Курапаты праходзіць акцыя “Ноч расстраляных паэтаў”. Яна пачалася а 20-й гадзіне і прымеркаваная да “чорнай даты” ў гісторыі Беларусі, паведамляе Еўрарадыё.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратары, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы.

Удзельнікі акцыі чытаюць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў расстраляных літаратараў, а таксама творы сучасных пісьменнікаў, прысвечаныя тэме рэпрэсій. У акцыі прымаюць удзел літаратары, барды, музыкі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: