Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў кліп на зусім новую песьню «Валёначак сьвятога Мікалая» аўтарства Ўладзімера Някляева. Трэк запісаны разам з гуртом «Разьбітае сэрца пацана», паведамляе tuzinfm.by.

Скрыншот з відэа

 

Песьня «Валёначак сьвятога Мікалая» і кліп на яе – працяг традыцыі, якую Вайцюшкевіч і Някляеў заклалі некалькі год таму. На Каляды яны робяць падарунак слухачам і прэзэнтуюць новую песьню ў адпаведным настроі. Раней гэта былі песьні і кліпы «На Каляды» і «Калядка». Сёлета да творчага тандэму далучыўся гурт «Разьбітае сэрца пацана».

«Мне падалося, што сёлета музычны калядны падарунак мусіць быць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясьціць сваю сур’ёзнасьць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт», – тлумачыць Зьміцер.

Рэжысэрам кліпа выступіў Сяргей Торбік. Асобную падзяку аўтары роліка выказваюць Тацяне Сініцавай за прадастаўленае памяшканьне. Жывая прэм’ера песьні адбудзецца на калядным канцэрце Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 7 студзеня 2019 году ў Палацы культуры імя Шарко.

Зьміцер Вайцюшкевіч і РСП – Валёначак сьвятога Мікалая (рэж. Сяргей Торбік).

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...